Знайсці
05.11.2021 / 16:52РусŁacБел

У Брытаніі заклікаюць да байкоту начных клубаў. Там насамрэч творыцца тое, пра што ў 90-я ў Беларусі толькі чуткі хадзілі

Гэтай восенню брытанскія гарады скаланула новая «эпідэмія»: маладым людзям у начных клубах незаўважна ўколваюць наркотык, пасля чаго ў тых блытаецца свядомасць, а на раніцу яны нічога не помняць пра інцыдэнт.

Наркотыкі падмешвалі ў напоі і ўколвалі нявінным ахвярам і раней, але ў гэтым годзе, калі людзі пачалі вяртацца да клубнага жыцця пасля каранавірусных абмежаванняў, выпадкаў значна пабольшала. Толькі за верасень-кастрычнік паліцыя атрымала больш за 200 заяў ад пацярпелых.

Фота: depositphotos.com

Моладзь у 60 гарадах Брытаніі аб’ядналася ў новы рух — Girls Night In (прыкладны сэнс: дзяўчаты вечарам сядзяць дома). Рух арганізаваў шэраг дэманстрацый, а таксама абвясціў байкот начных клубаў.

Іх галоўнае патрабаванне — перагледзець стаўленне да бяспекі маладых людзей у клубах.

Яны патрабуюць прымусовы дагляд торбаў на ўваходзе, тэставанне напояў у келіхах, пакінутых без нагляду, інструктаж супрацоўнікаў па аказанні першай дапамогі тым, хто ўжо атрымаў ін’екцыю.

Таксама яны заклікаюць да масавай сацыяльнай кампаніі па застрашванні патэнцыйных злачынцаў.

Карэспандэнт The Guardian у Шатландыі Лібі Брукс, якая ўжо некалькі тыдняў сочыць за расследаваннем гэтых злачынстваў, падкрэслівае, што сапраўдны маштаб праблемы немагчыма пакуль зразумець: ахвяры гвалту баяцца паведамляць у паліцыю.

Клінікі і паліцыя яшчэ не могуць разабрацца, хто мусіць працаваць з ахвярамі спайкінгу (так называецца падмешванне ў напоі ці ін’екцыя наркотыку) і паводле якога пратакола. Сам наркотык хутка (12-72 гадзіны) выводзіцца з арганізму, і зафіксаваць яго можна, толькі калі адразу звярнуцца па дапамогу.

Паводле The Guardian.

Расіянін падаў у суд на гурт Metallica. Сцвярджае, што ён прыдумаў усе песні, і хоча $1 мільярд

Новы мэр Нью-Ёрка хоча атрымаць заробак у біткойнах і зрабіць «сталіцу крыптавалютнай індустрыі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930