Знайсці
05.11.2021 / 16:42РусŁacБел

Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай далі чарговыя суткі. Яна будзе за кратамі 126 дзён

У чацвер пасля 111-сутачнага арышту з ЦІП на Акрэсціна на волю не выйшла палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.

На яе склалі новы пратакол, а сёння адбыўся суд, як паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава асудзіла яе на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Такім чынам, Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правядзе за кратамі 126 сутак.

Анастасію і яе мужа Сяргея Крупеніча затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З тых часоў іх ужо некалькі разоў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», даючы ад 10 да 15 сутак. Яны перасылалі адно аднаму ў асабістых паведамленнях спасылкі на інфармацыю, прызнаную потым экстрэмісцкай.

Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера