Знайсці
05.11.2021 / 15:17РусŁacБел

Мастаку Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін пад вартай

Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня, паведамляюць праваабаронцы.

Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў «наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў (арт. 130)

Напрыканцы верасня стала вядома, што Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадавала словы мастака адвакатка.

У турме мастак малюе партрэты сукамернікаў і піша п'есу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930