Знайсці
05.11.2021 / 13:47РусŁacБел

Брытанцаў навучаць праветрываць дом, каб знізіць рызыку кавіду. І нават выдаткуюць дзяржпадтрымку

У Вялікабрытаніі запускаюць медыякампанію, якая будзе заклікаць людзей рэгулярна праветрываць дом. Эксперты лічаць, што гэта дапаможа знізіць распаўсюд кавіду.

Фота depositphotos.com.

Кампанія праходзіць пры фінансавай падтрымцы ўрада, піша Guardian.

Брытанцам у папулярнай форме тлумачаць, як вірусныя часцінкі могуць збірацца ў паветры, калі ў памяшканні інфіцыраваны чалавек гутарыць з кімсьці іншым. Часцінкі затрымліваюцца ў паветры і могуць перадацца іншаму чалавеку.

Каб знізіць распаўсюд кавіду такім шляхам, эксперты прапануюць адчыняць вокны ў памяшканні на 10 хвілін, але кожную гадзіну. Так варта рабіць ў сітуацыі, калі некалькі людзей гутараць у адным памяшканні.

Брытанскі Мінздраў просіць людзей больш сур’ёзна ставіцца да праветрывання, тым больш што шмат брытанцаў недаацэньваюць яго важнасць.

Зробленая ў Англіі апытанка, у якой удзельнічалі 3 тысячы чалавек, паказвае, што 64% з іх не ведалі пра важнасць праветрывання для барацьбы з кавідам. І толькі 29% апытаных англічан адчыняюць вокны, калі да іх прыходзяць госці.

Але ж надыходзіць халодны сезон, калі людзі пачнуць праводзіць больш часу разам ў памяшканнях, што адпаведна павялічыць рызыку перадачы інфекцый.

Гісторыя звычайнага цуду. Як Японія дабілася поспеху ў барацьбе з кавідам

«Службовым асобам прыйдзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі» — доктар Мікіта Салавей пра адмену масачнага рэжыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930