Знайсці
05.11.2021 / 11:32РусŁacБел

У ЗША пачалі вакцынаваць дзяцей 5-11 год ад кавіду

У большасці развітых краін можна вакцынаваць ад каранавіруса падлеткаў ад 12 год. 

Пачынаючы з серады, 3 лістапада, у ЗША, адной з першых краін у свеце, пачалі прышчапляць і дзяцей ва ўзросце 5-11 год. 

Рашэнне было прынята Цэнтрам па кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША ў аўторак, 2 лістапада. Цэнтр рэкамендаваў вакцыну Pfizer/BioNTech для шырокага выкарыстання сярод дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Дзіцячая доза Pfizer складае адну трэць ад дарослай, і прышчапляцца трэба будзе гэтак жа, як і дарослым, два разы, з перапынкам у 21 дзень.

У той жа час, Сусветная арганізацыя здароўя не задаволеная такім рашэннем: вакцыны пакуль не хапае бедным краінам, каб прышчапіць найбольш уразлівыя групы насельніцтва.

У Еўропе прышчапляць малодшых школьнікаў пакуль нельга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930