Знайсці
05.11.2021 / 10:12РусŁacБел

Рыгору Кастусёву ў СІЗА патрэбная тэрміновая аперацыя

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які ад 12 красавіка знаходзіцца пад вартай, пачалі лячыць, аднак яму неабходна тэрміновая аперацыя.

Пра гэта Кастусёў напісаў у лісце магілёўскаму абласному каардынатару руху «За свабоду» Пятру Мігурскаму.

«З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лячэнне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча куча таблетак», — цытуюць Naviny.by ліст Кастусёва. — Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры гэтым тэрміновая».

14 кастрычніка Рыгору Кастусёву яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэнне сітуацыі. На пачатку жніўня ён прайшоў абследаванне для дыягностыкі анказахворвання.

Паводле слоў Кастусёва, асноўныя следчыя дзеянні «завершаны каля трох месяцаў таму».

Ён паведаміў таксама, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць наклалі арышт: на кватэру ў Шклове, на гараж і дом у вёсцы. «Будуць яшчэ арыштоўваць і машыну», — дадаў Кастусёў.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка. Ён разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам стаў фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». 

У СІЗА ён перанёс каранавірус.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930