Знайсці
04.11.2021 / 22:33РусŁacБел

Крэмль: Лукашэнку даўно запрашаюць у Крым

У Аляксандра Лукашэнкі маецца дзейнае запрашэнне наведаць Крым. Пра гэта расказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Ёсць дзейнае запрашэнне наведаць Крым, даўняе», — сказаў ён.

4 лістапада, выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Лукашэнка паскардзіўся, што Уладзімір Пуцін не ўзяў яго сёння з сабой у Крым. «Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў, што з сабой возьме ў Крым і пакажа навінкі, што там новага зроблена <…> Але вось сёння адзін з'ехаў і мяне з сабой не запрасіў <…> Ну калі не ў Крым, то, можа, у Піцер з'ездзім», — сказаў беларускі палітык. Пуцін у адказ заявіў, што «мы заўсёды будзем рады вас бачыць».

Нагадаем, Крым і Севастопаль былі акупаваныя Расіяй у 2014 годзе. Практычна ўсе краіны свету не прызналі законнасць акупацыі. Доўгі час ад прызнання Крыма расійскім ухіляўся і Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930