Знайсці
04.11.2021 / 20:57РусŁacБел

За спробу трапіць на суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком мінчанку арыштавалі на 7 сутак

Учора 35-гадовая Ульяна Ягорава прыйшла ў Мінгарсуд на судовае паседжанне па справе палітзняволенага Міколы Дзядка, пішуць праваабаронцы.

Спачатку яна забыла пашпарт, таму, пакуль хадзіла за ім, суд над Дзядком ужо пачаўся. Пра гэта ёй нагадаў міліцыянт на ўваходзе. Ульяна адказала, што тады пачакае перапынку і зойдзе пасля яго. Але такая настойлівасць не спадабалася міліцыянтам, таму яны вырашылі даглядзець усе рэчы ў яе заплечніку: дасталі ўсё і паклалі на стол. Сярод рэчаў у Ягоравай былі асабістыя паперы з запісамі, якія міліцыянты вырашылі прачытаць. Але пасля адмовы Ульяне прапанавалі прайсці ў службовы аўтамабіль, каб даставіць яе ў Фрунзенскае РУУС.

Ва ўпраўленні на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) нібыта за тое, што яна на першым паверсе Мінгарсуда каля 10:50 «паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала». Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна суддзя Марыя Ярохіна разглядзела справу Ульяны. Віну сваю Ягорава адмаўляе. Яна сцвярджае, што рэчы для агляду ўсе прадаставіла, але не разумее, на падставе чаго яна павінна была даваць чытаць міліцыянтам свае асабістыя запісы.

У выніку для суддзі Марыі Ярохінай доказаў віны Ульяны хапіла, таму арыштавала яе на 7 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера