Знайсці
04.11.2021 / 18:10РусŁacБел

Лукашэнка на анлайн-сустрэчы з Пуціным павіншаваў крымчан з расійскім святам. А таксама зноў папрасіўся ў Крым

Аляксандр Лукашэнка сёння на анлайн-пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы павіншаваў жыхароў Крыма з расійскім святам.

Лукашэнка павіншаваў расійскі бок і ўсіх расіян з Днём народнага адзінства.

Пуцін адзначаць гэтае свята прыляцеў у акупаваны Севастопаль. Лукашэнка папрасіў Пуціна перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаванні ад беларусаў і пажаданні моцнага здароўя і мужнасці ў гэты няпросты час.

«Яны павінны разумець, што яны не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адно за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы», — заявіў беларускі палітык.

Таксама Лукашэнка выказаў шкадаванне, што не змог трапіць у Крым, хоць і вельмі гэтага хацеў.

«Уладзімір Уладзіміравіч мне ўсё абяцаў-абяцаў, што з сабой возьме ў Крым, пакажа навінкі, што там новага зроблена. А зроблена нямала. Па дарозе павязе ў Крым. Але вось сёння адзін з'ехаў і мяне з сабой не запрасіў», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, Крым і Севастопаль былі акупаваныя Расіяй у 2014 годзе. Практычна ўсе краіны свету не прызналі законнасці акупацыі. Доўгі час ад прызнання Крыма расійскім ухіляўся і Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930