Знайсці
04.11.2021 / 17:40РусŁacБел

Піневіч: Cярод пацыентаў з COVID-19 на ШВЛ вакцынаваныя не сустракаюцца

Сярод пацыентаў з каранавірусам, якія знаходзяцца на ШВЛ, вакцынаваных не сустракаецца. Пра гэта 4 лістапада заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Па словах кіраўніка ведамства, агучаныя ім раней даныя па колькасці вакцынаваных пацыентаў з COVID-19, якія знаходзяцца ў клініках, не змяніліся.

— Лічбы застаюцца тыя самыя: менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў бальніцах, у рэанімацыі — 0,5% (раней я называў гэтую лічбу, яна не змянілася), — сказаў Піневіч.

Міністр аховы здароўя таксама адзначыў, што актыўна наведвае «чырвоныя» зоны ў розных бальніцах і не бачыў у рэанімацыях пацыентаў на ШВЛ, якія б былі вакцынаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930