Знайсці
04.11.2021 / 16:41РусŁacБел

Мінчуку далі тры гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах 10 жніўня

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска да трох гадоў «хіміі» (арт. 342 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 33-гадовага Алега Буйкевіча.

 Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакаваў дарогу «счэпкай» з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў знаходжання пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання на «хімію», паведамляе spring96.org.

Паводле версіі абвінавачвання, Алег Буйкевіч 10 жніўня 2020 года браў актыўны ўдзел у «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў АУС, а менавіта, знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакаванне праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі грамадзянамі ў «счэпцы локцямі» на палосы руху праезнай часткі дарогі на пр. Пераможцаў у Мінску.

На судзе Алег Буйкевіч прызнаў віну цалкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031