Знайсці
04.11.2021 / 16:11РусŁacБел

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра. Як ён будзе выглядаць ФОТА

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы прэзентавала праект плота на мяжы з Беларуссю, які павінен перашкаджаць спробам незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе reform.by.

Скрыншот з відэатрансляцыі

Днямі прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падпісаў закон аб яго будаўніцтве. Плот працягласцю 180 км будзе ўзведзены на тэрыторыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.

Вышыня агароджы складзе 5,5 метра, у тым ліку гаворка ідзе аб 5-метровым сталёвым плоце і паўмятровым навесе зверху з калючага дроту. Яшчэ адно кольца дроту размесцяць ніжэй з беларускага боку. Зараз на мяжы паміж краінамі — проста агароджа з дроту.

Новы плот абсталююць кабелем-дэтэктарам, які дазволіць выяўляць спробы ламання або падкопвання.

Ззаду агароджы будзе ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Камеры з датчыкамі руху будуць здольныя весці назіранне днём і ноччу.

Мяркуецца, што будаўніцтва плота будзе скончана да сярэдзіны наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930