Знайсці
04.11.2021 / 15:58РусŁacБел

На фоне адмены масачнага рэжыму і недахопу дактароў у два разы павялічаныя нормы перапрацоўкі для медыкаў

Мінздароўя пастановай павялічыла нормы перапрацоўкі медыкаў.

Раней па законе працягласць працы медработнікаў магла перавышаць норму не больш як на 900 гадзін за год. Цяпер гэты максімум павялічылі да 1800 гадзін.

Мінздароўя сцвярджае, што павелічэнне можа быць толькі са згоды работніка і па ўзгадненні з прафсаюзам.

Для параўнання — разліковая норма працоўнага часу ў Беларусі пры 5-дзёнцы роўная 2050 гадзінам. То-бок медыкам павялічылі норму перапрацоўкі амаль на цэлую гадавую норму звычайнага работніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930