Знайсці
04.11.2021 / 15:35РусŁacБел

Вялікабрытанія першай у свеце ўхваліла прэпарат ад кавіду

Вялікабрытанія стала першай краінай у свеце, якая ўхваліла прымяненне антыкаранавіруснага прэпарату «Малнупіравір».

Reuters/Merck & Co Inc

Пра гэта 4 лістапада паведаміў кіраўнік брытанскага Міністэрства аховы здароўя Саджыд Джавід.

«Вялікабрытанія стала першай краінай у свеце, якая ўхваліла прэпарат супраць COVID-19 «Малнупіравір» кампаніі Merck», — напісаў ён у Twitter.

У красавіку выявілася, што эксперыментальныя лекі «Малнупіравір», распрацаваныя для лячэння грыпу навукоўцамі Нацыянальнага інстытута здароўя ЗША і Плімуцкага ўніверсітэта, аказаліся эфектыўнымі супраць каранавіруснай інфекцыі.

Тады ж пачалі тэставанне на людзях.

Малекула прэпарату парушае працэс рэплікацыі віруснай РНК і прыводзіць да памылак капіявання. 

З’явіліся таблеткі, якія зніжаюць рызыкі кавіду на 50%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930