Знайсці
04.11.2021 / 15:15РусŁacБел

Пракурор патрабуе пакараць адміністратара тэлеграм-канала «Белыя халаты» чатырма гадамі калоніі

Сёння адбыліся судовыя спрэчкі на працэсе над 21-гадовым студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам.

Уладзіслаў Марціновіч

Яго абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі шляхам адміністравання тэлеграм-канала «Белыя халаты». 

Пракурор Аляксандр Рамановіч запытаў для студэнта пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. 10 лістапада Уладзіслаў выступіць з апошнім словам.

Палітвязень Уладзіслаў Марціновіч знаходзіцца ў СІЗА-1 ужо амаль год. Суд над ім пачаўся 15 ліпеня. Была прызначаная псіхолага-лінгвістычная экспертыза публікацый телеграм-канала «Белыя халаты», якая доўжылася больш за тры месяцы. Цяпер працэс аднавіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930