Знайсці
04.11.2021 / 14:50РусŁacБел

Праваабаронцу Марфу Рабкову абвіначваюць у падпале падатковай інспекцыі ў 2017 годзе

СК паведаміў, што ўстаноўленыя два чалавекі, датычныя да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў 2017 годзе. Гэта 31-гадовы мужчына і 26-гадовая дзяўчына. ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале ўдакладніў, што дзяўчына — Марфа Рабкова.

УСК Мінска паведамляў, што ўстаноўленая датычнасць затрыманых раней па крымінальнай справе аб стварэнні і кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем кактэйляў Молатава.

Марфа Рабкова была затрыманая ў верасні 2020 года. Больш за год яна знаходзіцца ў СІЗА. Дзяўчыне выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні), ч. 2 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй) і па ч. 3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаванне такой дзейнасці). Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

«Канцэнтрацыя самаадданасці і сілы волі». Гацура была ў адной камеры з Борыс, Рабковай і Слуцкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930