Знайсці
04.11.2021 / 13:26РусŁacБел

СМІ: Камера, дзе сядзіць Ірына Слаўнікава, абвясціла галадоўку праз невыносныя ўмовы. Родныя пацвярджаюць, што нават сродкі гігіены не змаглі перадаць

У СМІ з’явілася інфармацыя, што жаночая камера на Акрэсціна, дзе знаходзіцца журналістка Ірына Слаўнікава, абвясціла галадоўку. Прычынай называюцца невыносныя ўмовы: жанчынам не аддаюць перадачы і нібыта нават забралі лекі і зубныя шчоткі. 

«Наша Ніва» звязалася з бацькамі Ірыны Слаўнікавай. Маці кажа, што пра галадоўку ў камеры інфармацыі ў яе няма.

Але перадачы Ірына сапраўды не атрымлівала, бо іх проста не бяруць — спасылаюцца на каранцін. Па той жа прычыне, да журналісткі не можа трапіць і адвакат.

Але мама Ірыны ўсё роўна збіраецца ехаць на Акрэсціна з перадачай, спадзеючыся, што возьмуць хаця б сродкі гігіены. «Паспрабаваць трэба», — уздыхае жанчына.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх асудзілі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930