Знайсці
03.11.2021 / 21:46РусŁacБел

Дзве тыяры жонкі Напалеона прададуць на аўкцыёне

Выстаўленыя на продаж дзве тыяры (кароны), што раней, як лічыцца, належалі Жазэфіне Банапарт — першай жонцы французскага імператара Напалеона. Чакаюць, што выніковы кошт абедзвюх тыяр можа скласці да паўмільёна фунтаў стэрлінгаў (682 тысячы даляраў).

Фота Sotheby's.

Абедзве тыяры зробленыя з золата. На адной з іх ёсць блакітныя эмалевыя элементы і чырвона-карычневыя гравіроўкі з класічнымі партрэтамі. Разам з дыядэмай на аўкцыёне можна будзе набыць завушніцы, спражку для пояса і грэбень. Усе гэтыя прадметы ўваходзяць у адзін ювелірны камплект з тыярай, тлумачыць CNN.

Фота Sotheby's.

На другой тыяры таксама ёсць эмалевыя ўпрыгожанні. Ювелір размясціў на гэтай дыядэме выразаныя з агату і яшмы партрэты старажытных грэчаскіх багоў — тут можна пабачыць Зеўса, Дыяніса і Гею, а таксама партрэты міфічных істот Медузы і Пана. Лонданскі музей Вікторыі і Альберта, дзе раней часова выстаўлялася тыяра, сцвярджае, што яна магла быць падарункам ад сястры Напалеона Караліны Банапарт.

Продаж тыяр пройдзе на пляцоўцы аўкцыённага дома Sotheby's у наступным месяцы. Перад гэтым на працягу 150 гадоў яны знаходзіліся ў прыватнай калекцыі.

Гісторыя Жазэфіны Банапарт, таксама вядомай як Жазэфіна Багарнэ, у апошні час набірае папулярнасць. Любоўныя лісты Напалеона да яе выдаюць як кнігу і прадаюць на аўкцыёнах. Саму ж імператрыцу лічаць разумнай спакусніцай, што здолела адмовіцца ад свайго шлюбу, калі аказалася, што яна і Напалеон не здольныя разам даць жыццё наследніку трона.

Lego выпусціла канструктар — дакладную копію асабняка з фільма «Адзін дома»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930