Знайсці
03.11.2021 / 20:04РусŁacБел

Улады Турцыі завялі крымінальныя справы на 30 чалавек за твіты пра смерць Эрдагана

Галоўнае ўпраўленне бяспекі Турцыі завяло крымінальныя справы ў дачыненні да 30 чалавек, якія распаўсюджвалі пасты з навіной пра смерць Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў інтэрнэце. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле заявы паліцыі ў сераду, турэцкія ўлады распачалі судовую справу супраць 30 чалавек з-за серыі паведамленняў у твітары, якія выказвалі дапушчэнне, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган памёр. Турэцкія ўлады ідэнтыфікавалі 30 аўтараў падобных публікацый у Twitter і прад'явілі ім абвінавачванні ў дэзынфармацыі, маніпуляцыях і абразе прэзідэнта. У выпадку прызнання вінаватымі ім пагражае турэмнае зняволенне.

AP адзначае, што падобныя пасты распаўсюдзіліся ў сетцы на фоне чутак аб пагаршэнні здароўя 67-гадовага Эрдагана. Так, падчас святочнага звароту да нацыі ў ліпені грамадзяне заўважылі, што яму нездаровіцца, а прамова палітыка гучала неразборліва. У 2012-м годзе турэцкаму прэзідэнту зрабілі сур'ёзную аперацыю на страўніку.

Імкнучыся развеяць чуткі пра здароўе Эрдагана, памочнікі прэзідэнта ў сераду размясцілі ў твітары відэаролікі, на якіх ён энергічна крочыць пасля пералёту са Стамбула ў Анкару.

У мінулым месяцы ўпраўленне па сувязях з грамадскасцю таксама выпусціла відэа, на якім Эрдаган гуляе ў баскетбол, каб абвергнуць чуткі пра тое, што ён, магчыма, хворы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера