Знайсці
03.11.2021 / 20:21РусŁacБел

Бацька загінулага авіяінжынера: Гэта быў першы палёт сына

«Наша Ніва» звязалася з бацькам Максіма Карпука, інжынера авіякампаніі «Гродна». Імя Максіма — у спісе загінулых у авіякатастрофе самалёта АН-12 пад Іркуцкам.

Самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна» пацярпеў крушэнне ў Расіі. Сярод загінулых — трое беларусаў

Мужчына кажа: «Мы звязваліся з сынам праз Вайбер пару дзён таму. Ён пазваніў, калі яны прыбылі ці то ў Сургут, ці то Усурыйск. Усё было нармальна. Сын, праўда, казаў, што дакладна не ведаў, чаго яны туды ляцяць».

Па словах бацькі, сын расказваў, што нейкі планавы рамонт перад вылетам самалёт прайшоў, ніякіх скаргаў на лайнер не было.

«Максім скончыў тэхнікум у Мінску, пасля атрымаў яшчэ адну адукацыю, стаў інжынерам у мінулым годзе.

Максім Карпук

Ён не лятаў звычайна, працаваў на месцы. Яго праца — рамантаваць самалёт. Гэта быў яго першы палёт, першая камандзіроўка, бо патрэбныя інжынеры былі недзе на курсах, не было каго адпраўляць». 

Адзначым, што пра трагедыю бацька Максіма Карпука даведаўся ад журналістаў. З ім не звязваліся прадстаўнікі авіякампаніі. 

Мужчына спадзяецца, што гэта нейкая памылка, бо летась у яго памерла жонка, сёлета — маці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930