Знайсці
03.11.2021 / 19:20РусŁacБел

У Мінску кантралёрка афармляла па некалькі штрафаў на аднаго чалавека дзеля прэмій за выкананне плана

Кантралёр «Мінсктранса» атрымала тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле аб злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Акрамя гэтага, жанчына тры гады не можа займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў. Рашэнне вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада.

Паводле абвінавачвання, кантралёр са студзеня да чэрвеня 2020 года лавіла безбілетнікаў і выпісвала штрафы на іншых людзей, якія раней прыцягваліся за безбілетны праезд і чые пашпартныя звесткі ў яе былі. Такім чынам жанчына хацела атрымліваць прэміі за штрафы, якія паступілі ў бюджэт. Агульная шкода тром пацярпелым і «Мінсктрансу» была ацэненая ў 751 рубель, паведамляе прэс-служба суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930