Знайсці
03.11.2021 / 18:32РусŁacБел

СААЗ адобрыла індыйскую вакцыну ад каранавіруса Covaxin 

Яе дазволілі выкарыстоўваць у надзвычайных сітуацыях.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) дала дазвол на экстраннае выкарыстанне вакцыны ад індыйскага вытворцы Bharat Biotech. Пра гэта арганізацыя паведаміла ў твітары.

Па дадзеных СААЗ, эфектыўнасць Covaxin — 78%. Такі паказчык дасягаецца праз 14 або больш дзён пасля ўвядзення другога кампанента прэпарату. Вакцыну рэкамендавалі для краін «з нізкім і сярэднім узроўнем даходу з-за нескладаных патрабаванняў захоўвання».

Гэта сёмы прэпарат ад COVID-19, які атрымаў адабрэнне СААЗ. Да гэтага арганізацыя дазволіла прымяненне вакцын ад кампаній Phizer і BioNTech, Johnson & Johnson, Modernа, два варыянты вакцыны ад AstraZeneca і прэпараты ад кітайскіх вытворцаў Sinopharm і Sinovac.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930