Знайсці
03.11.2021 / 14:10РусŁacБел

Затрыманую ў Пецярбургу 24-гадовую беларуску змясцілі пад варту ў СІЗА

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адбыўся суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай Яны Пінчук. Да суда двое сутак яна ўтрымлівалася ў ІЧУ Васілевостраўскага раёна.

Як распавяла адвакат Яны, пад вартай яна будзе знаходзіцца ў СІЗА-5 у Санкт-Пецярбургу мінімум да 10 снежня. Затым пракуратура будзе вырашаць яе лёс і пытанне аб экстрадыцыі ў Беларусь, паведамляюць праваабаронцы.

Крымінальную справу супраць Яны Пінчук распачалі ў маі гэтага года праз тое, што яна «вяла нейкі тэлеграм-канал». Пакуль невядома, пра канкрэтна які тг-канал ідзе размова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да беларускі распачатая справа па артыкулах аб распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

Як высветлілася, дзяўчыну абвясцілі ў вышук на радзіме. Цэлы год яна не ездзіла ў Беларусь, але на наступны дзень у яе быў набыты квіток у Віцебск, каб разабрацца з крымінальнай справай. Затрымалі Яну 1 лістапада дома ў яе маладога чалавека, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930