Знайсці
04.11.2021 / 12:27РусŁacБел

Карагоды каля Палаца спорту і сон ля вогнішча. Паглядзелі, што мігранты посцяць з Беларусі

У апошні час у сеціве сталі часта з’яўляцца фатаграфіі і відэа мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы ў Беларусі. Вось ужо некалькі месяцаў яны спяць у беларускіх лясах і каля гандлёва-забаўляльных цэнтраў. «Наша Ніва» знайшла некаторых з іх у сацыяльных сетках і паглядзела, што яны посцяць.

Больш за ўсё відэа ўдалося знайсці ў сацыяльнай сетцы TikTok. Іх здымаюць самі мігранты і ставяць хэштэгі «Беларусь», «мігранты», «мяжа», «Польшча» і накладваюць музыку.

Часта яны здымаюць свой побыт: як яны спяць на зямлі, разводзяць вогнішча, сушаць абутак. Таксама на відэа з’яўляецца агароджа з калючага дроту і пагранічнікі.

@faessarkesh

♬ الصوت الأصلي - dljardljar

@faessarkesh

♬ original sound - Faes Sarkesh

@jano5g

Poland's borders

♬ الصوت الأصلي - jano5g

Тыя, хто не дабраўся яшчэ да мяжы, актыўна посцяць відэа з цэнтра горада і ў таксі.

Напрыклад, на гэтым відэа з «Галерэі» мігранты сталі ў круг і актыўна танчаць. Да іх нават далучыўся нехта з беларусаў.

@ahmad_salar2002#belarus♬ original sound - AHMAD SALAR

@hama_rash33#minsk_belarus♬ original sound -

@hama_rash33#танкуй#activ#bn♬ original sound - چوارقورنةيم نامةرد⚡️☄️

@hama_rash33 Kurdstan yan awrupa #танкуй#activ#bn♬ original sound - Only Ismlam ☪️

Таксама танчаць увечары, водзяць карагод вакол вогнішча і спяваюць у лесе на мяжы.

@jano5g

♬ الصوت الأصلي - jano5g

Рэдка, але з’яўляюцца відэа перакусаў. На адным з іх бачна, што мігранты снедаюць плаўленым сырам і батонам. Застаецца здагадвацца, ці ёсць у іх яшчэ што-небудзь з прадуктаў акрамя гэтага.

@jano5g Flee from Iraq for freedom and a decent life#العراق #ليتوانيا #German #uk♬ الصوت الأصلي - jano5g

Дзе-нідзе з’яўляюцца відэа, як людзі (часам з дзецьмі) у дажджавіках, гумавых ботах ходзяць па палях і лясах. У некаторых бежанцаў абутак увесь у брудзе.

@arkan_ma3raz#belarus♬ original sound - Tik Toker

@arkan_ma3raz#belarus#CookWithMe#sulemani#hawler#karkuk#halabja#tiktokindia#tiktok♬ original sound - Madmax

@arkan_ma3raz#uk#CookWithMe#hawler#sulemani#karkuk#halabja#tiktokindia#tiktok#bilarus♬ original sound - Harem official

Трапляецца кантэнт з легкавых мікрааўтобусаў, на якіх мігрантаў вязуць да мяжы. Людзі ляжаць у багажным аддзяленні.

@mame_ayob81#keşfetteyizzz#tiktok#neçirvangulli♬ orijinal ses - mame gulli

***

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай пачаўся ў канцы вясны. Еўрапейскія краіны прынялі рашэнне не ўпускаць нелегальных мігрантаў на сваю тэрыторыю, абвінаваціўшы Лукашэнку ў арганізацыі «гібрыднай вайны».

Памежнікі сталі адпраўляць бежанцаў назад у Беларусь. Беларускі бок вінаваціць улады Літвы і Польшчы ў жорсткім стаўленні да бежанцаў. Для многіх мігрантаў Літва і Польшча — транзітныя шляхі. Іх канчатковая мэта — Францыя і Германія.

Чытайце таксама:

Беларускі маршрут: як мігранты з Ірака трапляюць праз Мінск у ЕС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930