Знайсці
03.11.2021 / 12:26РусŁacБел

18 праваабарончых арганізацый патрабуюць неадкладна адмяніць прысуд Судаленку і Ласіцы

Сёння быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваіх праваабаронцаў мясцовага аддзялення «Вясна». Кіраўнік гомельскага аддзялення Леанід Судаленка быў асуджаны да трох гадоў калоніі, а валанцёрка Таццяна Ласіца — да двух з паловай.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца

18 праваабарончых арганізацый заклікаюць улады Беларусі неадкладна адмяніць гэты абуральны прысуд і зняць усе абвінавачванні як з Судаленкі і Ласіцы, гэтак і з яшчэ пяцярых праваабаронцаў «Вясны», якія ў гэты час знаходзяцца за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачванняў.

Судаленка і Ласіца ў судзе

«Палітычна матываваны крымінальны пераслед сябраў і валанцёраў «Вясны» ажыццяўляецца ў межах «зачысткі» грамадзянскай супольнасці. Няма сумневаў, што ўлады пераследуюць «Вясну» ў помсту за яе 25-гадовую бясстрашную працу па абароне правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

Адна з гомельскіх праваабаронцаў не з'явілася на абвяшчэнне прысуду, яго перанеслі на лістапад

Леанід Судаленка з-за кратаў: «Застаюся з галоўным — сваім сумленнем і праўдай»

Стаў вядомы артыкул, па якім абвінавачваюць Алеся Бяляцкага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930