Знайсці
02.11.2021 / 20:14РусŁacБел

За радыеактыўныя адходы цяпер будзе адказваць МНС

2 лістапада быў падпісаны ўказ №427 «Аб удасканаленні сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі», паведамляе БелТА. 

Згодна з дакументам, МНС будзе каардынаваць дзейнасць дзяржорганаў, сачыць за выкананнем міжнародных абавязацельстваў, а таксама ўносіць у Савет Міністраў стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.

Саму стратэгію будзе распрацоўваць Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС. За ім таксама замацаваны абавязкі па арганізацыі і каардынацыі навукова-метадычнага забеспячэння, забеспячэнні распрацоўкі патрабаванняў да аб'ектаў захоўвання радыеактыўных адходаў, фарміраванні і вядзенні рэестра аб'ектаў захоўвання радыеактыўных адходаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930