Беларусь паставіць 500 мегават Украіне па дамове аб аварыйнай дапамозе
Беларусь у рамках Дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі паставіць ва Украіну 500 МВт электраэнергіі, але пра новыя доўгатэрміновыя кантракты гаворкі пакуль не ідзе, паведаміла ў аўторак прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
«Другога лістапада з 14.00 у рамках Дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі Беларусь пачала пастаўкі электраэнергіі ў энергасістэму Украіны магутнасцю 500 МВт. Пастаўкі ажыццяўляюцца па запыце ўкраінскага боку», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.
Падкрэсліваецца, што «аб доўгатэрміновых камерцыйных кантрактах, акрамя падпісаных раней, у дадзеным выпадку гаворкі не ідзе». «Пастаўкі будуць ажыццяўляцца да 21.00», — удакладнілі ў прэс-службе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера