Знайсці
02.11.2021 / 18:42РусŁacБел

Адхілілі ад працы адваката Эдуарда Бабарыкі

Мінюст на пасяджэнні атэстацыйнай камісіі прыняў рашэнне, што адвакат Эдуарда Бабарыкі Ірына Варанкова «не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі».

Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, затрыманага разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Эдуарду прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў). Судовы працэс над сынам кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі нават не пачаўся, хоць з моманту выстаўлення абвінавачвання прайшло амаль паўтара года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930