Знайсці
02.11.2021 / 16:53РусŁacБел

Праваабаронцы падалі генпракурору ФРГ заяву на беларускіх сілавікоў: у ёй 6 прозвішчаў

Арганізацыя ECCHR і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў падалі федэральнаму пракурору Нямеччыны заяву з прозвішчамі шасці высокапастаўленых сілавікоў Беларусі, якія абвінавачваюцца імі ў злачынствах супраць чалавечнасці, паведамляе dw.com.

Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) падалі федэральнаму пракурору Германіі заяву аб злачынстве ў сувязі з дзеяннямі беларускіх сілавікоў, якія прымалі вельмі жорсткія меры супраць мірных дэманстрантаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У дакуменце названыя імёны і прозвішчы шасці высокапастаўленых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія, па дадзеных праваабаронцаў, здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, паведаміў ECCHR у Берліне ў панядзелак, 1 лістапада. 

У гэтай жа заяве ўтрымліваецца інфармацыя аб масавых затрыманнях, катаваннях, знікненні людзей, сэксуальным гвалце і пераследзе па палітычных матывах.

«Мы чакаем, што федэральны пракурор ініцыюе працэдуру расследавання ў дачыненні да адказных асоб, паколькі ў самой Беларусі ў агляднай будучыні расследавання парушэнняў міжнароднага заканадаўства не прадбачыцца», — заявіў дырэктар праграмы ECCHR па праблемах міжнародных злачынстваў і прававой адказнасці Андрэас Шулер (Andreas Schüller).

Паводле яго слоў, «пацярпелыя павінны мець магчымасць рэалізаваць свае правы», а Германіі «варта сыграць пры гэтым вядучую ролю». Расследаванне павінна праводзіцца ў рамках Еўрапейскай ініцыятывы для высвятлення вінаватых у злачынствах супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі, указаў далей Шулер.

Генеральны сакратар OMCT Джэральд Стаброк паведаміў аб відавочных доказах наўмыснага і сістэматычнага характару катаванняў, што дазваляе кваліфікаваць іх як злачынствы супраць чалавечнасці. Гэта пацвярджаюць розныя міжнародныя расследаванні, у тым ліку праведзенае Маскоўскім механізмам АБСЕ, указаў Стаброк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера