Знайсці
02.11.2021 / 14:54РусŁacБел

«Учорашняе затрыманне звязанае з даўнім вышукам». Адпусцілі беларускага хакера Паўловіча, якога затрымалі ў Расіі 

Учора ў Расіі па запыце Інтэрпала быў затрыманы вядомы беларускі кардар Сяргей Паўловіч. У 2008 ён праходзіў па справе па нібыта самым буйным крадзяжы прыватнай інфармацыі ў гісторыі ЗША — гэта былі дадзеныя банкаўскіх карт. У Беларусі Паўловіч быў асуджаны на 10 год, але амерыканцы не прызнаюць адбыты ў Беларусі тэрмін. 

Фота: carding.pro.

Як вядома «Нашай Ніве», Паўловіча ўжо адпусцілі. Вось што ён нам расказаў. 

«Учорашняе затрыманне было звязанае з даўнім вышукам 2007 года — мы гэта вырашаем з амерыканскай пракуратурай, здаецца, усё нармальна, але вышук вісіць, — адзначыў праграміст. — Я ўчора зарэгістраваўся ў гатэлі, зазвінеў у базе, прыехалі сюды органы, але ўсё этычна: зайшлі ў рэстаран, я ем, кажу: «Можна даесці?» «Так, Сяргей Аляксандравіч».

У аддзеле праўда пасядзеў з «бічамі», потым у «абезьяннік» закінулі на паўгадзіны, шнуркі забралі, рэмень, гадзіннік. Я пытаю: «Вы што? Мяне праз гадзіну ўжо адпусцяць». Мне адказалі: «Ну так, але такія правілы».

Потым пракурор прыехаў, мы пагаварылі, ці быў я ў ЗША, левыя пытанні, адпусцілі, я жывы і на свабодзе». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930