Знайсці
02.11.2021 / 13:49РусŁacБел

Белгідрамет перастаў атрымліваць звесткі ад брытанскай мадэлі прагназавання надвор’я UKMET. Што будзе з прагнозамі?

Як стала вядома «Нашай Ніве», Белгідрамет з нядаўняга часу перастаў атрымліваць інфармацыю ад брытанскага сэрвісу прагназавання надвор'я UKMET. Гэта адзін з цэнтральных сэрвісаў для метэаролагаў. Чаму так выйшла і як гэта адаб'ецца на прагнозе надвор'я беларускімі спецыялістамі? 

«Наша Ніва» пацікавілася пра гэта ў Белгідрамеце. 

«Раней мы выкарыстоўвалі тое, што было ў адкрытым доступе, а цяпер яны, як і ўвесь капіталістычны свет, прапануюць атрымліваць інфармацыю за пэўну суму грошай — а гэта нямала, сотні тысяч еўра за гадавую падпіску», — тлумачаць у арганізацыі. 

«Як нам вядома, запыталі аплату ва ўсіх, гэта не толькі Беларусь, казаць пра палітыку не выпадае, мне здаецца», — сказаў нам спецыяліст. 

Пры гэтым, напрыклад, дробны пецярбургскі сайт p5.ru, згодна з інфармацыяй на сайце, працягвае атрымліваць інфармацыю ад брытанцаў. 

Што будзе з прагнозамі? 

«Як гэта адаб'ецца на прагнозах, зразумеем з цягам часу. Так, на адну мадэль прагнозаў стала менш, і нельга сказаць, што яна была самай лепшай. Прагнозы мы як рабілі, так і робім. У нас ёсць іншыя мадэлі — еўрапейская, расійская», — кажуць у Белгідраметцэнтры. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930