Знайсці
02.11.2021 / 13:27РусŁacБел

У Літве кантрабандыст беларускіх цыгарэт пайшоў на таран, памежнікі адкрылі агонь

У панядзелак на мяжы з Гродзенскім раёнам літоўскія памежнікі заўважылі падазроны аўтамабіль Audi Q5. Аднак на патрабаванне спыніцца кіроўца толькі націснуў на газ, як паведаміла літоўская памежная служба.

pasienis.lt

Памежнікі заблакавалі дарогі, і неўзабаве патруль на Toyota Land Cruiser вырашыў спыніць кантрабандыста за сем кіламетраў ад мяжы. Той, аднак, не спыніўся, а павялічыў хуткасць і пратараніў машыну памежнікаў.

Удар прыйшоўся ў правы бок, адзін службовец атрымаў лёгкія траўмы.

Аднак парушальнік паспрабаваў з'ехаць зноў, таму памежнікі стрэлілі 7 разоў у маторны адсек Audi Q5. Пасля гэтага кіроўцу затрымалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930