Знайсці
02.11.2021 / 13:00РусŁacБел

Начальніца вытворчасці на мясакамбінаце брала хабар. Затрыманая разам з мужам-пасярэднікам

У Барысаве аператыўнікі АБЭЗ выявілі карупцыйную схему на мясаперапрацоўчым прадпрыемстве. 39-гадовая начальніца вытворчасці і яе 42-гадовы муж падбухторвалі камерсантаў да хабараў.

Міліцыя паведамляе, што незаконнае ўзнагароджанне паступалі за станоўчае вырашэнне пытання па пастаўцы мясной прадукцыі на іх адрас.

Напрыклад, за кілаграм ялавічыны пара атрымлівала дадаткова наяўнымі ад 5 да 10 капеек. Сума залежала ад аб'ёму тавару.

Паводле інфармацыі АБЭЗ Барысаўскага РАУС, агульная сума хабараў склала не менш за 12 тысяч рублёў. Грошы заўсёды забіраў мужчына ў загадзя абумоўленых месцах у Барысаве і Жодзіне.

Распачата крымінальная справа за атрыманне хабару, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове. Дома ў фігурантаў падчас ператрусу выяўлена і канфіскавана амаль 8 тыс. даляраў.

«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930