Знайсці
02.11.2021 / 13:08РусŁacБел

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што Расія нарошчвае свае войскі каля Беларусі і Украіны

Згодна са зробленымі ў панядзелак здымкамі, расійская армія нарошчвае колькасць войскаў і ваеннай тэхнікі на межах з Беларуссю і Украінай. Гэта адбываецца на фоне ўзмацнення напружвання паміж Масквой і Захадам.

Гэты і наступныя здымкі: Maxar Technologies

Спадарожнікавыя здымкі, пра якія ідзе гаворка, былі зробленыя кампаніяй касмічных тэхналогій Maxar Technologies. На іх можна бачыць нарошчванне колькасці бранятанкавых часцей, танкаў, самаходнай артылерыі і наземных войскаў каля расійскага горада Ельня, што знаходзіцца недалёка ад беларускай мяжы. Здымкі публікуе выданне Politico.

Па інфармацыі выдання, войскі, што знаходзяцца пад Ельняй, пачалі перамяшчацца туды ў канцы верасня з іншых рэгіёнаў Расіі, дзе яны звычайна базіруюцца. Яны ўключаюць у сябе часці 1-й гвардзейскай танкавай арміі, якая лічыцца элітнай.

Аналітыкі кажуць, што гэтая армія звычайна першай атрымлівае самую сучасную тэхніку, а таксама лічыцца асноўным вайсковым злучэннем, на якім тэсціруюць новую тэхніку і тактыкі.

Звычайна 1-я гвардзейская танкавая армія праводзіць сваю падрыхтоўку пад Масквой, таму тое, што цяпер яна знаходзіцца пад Ельняй, — яўнае адхіленне ад стандартнай практыкі.

Таксама эксперты зафіксавалі перамяшчэнне тэхнікі, што належыць 4-й танкавай дывізіі расійскай арміі, у раёны Бранска і Курска, то-бок бліжэй да ўкраінскай мяжы.

Нарошчванне тэхнікі адбываецца на фоне росту напружвання паміж Масквой і Захадам. Уладзімір Пуцін быў незадаволены актывізацыяй намаганняў па ўступленні Украіны і Грузіі ў НАТА. Расійскаму лідару таксама не спадабалася, што амерыканскі міністр абароны Лойд Осцін наведаў у кастрычніку Кіеў і Тбілісі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930