Знайсці
01.11.2021 / 22:33РусŁacБел

Генпракурору Германіі падалі скаргу на супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў

Еўрапейскі цэнтр канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) падалі скаргу генпракурору Германіі. Яны вінавацяць шэсць высокіх прадстаўнікоў спецслужбаў Беларусі ў злачынствах супраць чалавечнасці. У скарзе падаюцца факты злачынстваў з боку беларускіх службаў бяспекі пасля 9 жніўня 2020 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Там згадваюцца масавыя затрыманні, катаванні, знікненне людзей, сэксуальны гвалт і палітычны пераслед. У Германіі такія злачынствы могуць разглядацца паводле прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Прадстаўнік ECCHR Андрэас Шулер кажа, што разлічвае на папярэдняе расследаванне з боку федэральнага пракурора Германіі, бо ў Беларусі расследавання гэтых фактаў не прадбачыцца. «Пацярпелыя павінны мець магчымасць ажыццявіць свае правы, а Германія павінна адыграць у гэтым вядучую ролю. Атрыманне доказаў таксама павінна ўзмацніць еўрапейскі падыход да крымінальнага пераследу, а таксама захады ў рамках ААН», — тлумачыць праваабаронца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера