Знайсці
01.11.2021 / 20:57РусŁacБел

За абразлівыя каментары на адрас чыноўнікаў і Лукашэнкі мужчыну пакаралі трыма гадамі «хіміі» і вялікім штрафам

Як стала вядома правабаронцам, у судзе Савецкага раёна г. Мінска 29 кастрычніка агучылі прысуд па крымільнай справе ў дачыненні да палітзняволенага Вадзіма Гіля, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК).

Агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітзняволенага Вадзіма Гіля, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК). Паводле абвінавачвання, мужчына з красавіка па чэрвень 2021 году пакінуў шэраг каментароў у чаце тэлеграм-канала «Кулуары KYKY», у якіх абразіў 11 чалавек.

Пацярпелымі па справе былі прызнаныя начальнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, міліцыянт-кіроўца Шукайла, старшыня пастаяннай каміі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных і пракурорка Аліна Касьянчык.

Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла Гілю тры гады «хіміі» і штраф у 300 базавых. Акрамя таго, яна пастанавіла канфіскаваць мабільны тэлефон мужчыны у даход дзяржавы, а таксама выплаціць Балабе маральную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930