Знайсці
01.11.2021 / 17:19РусŁacБел

Футбаліст каманды другой лігі абмацюкаў суперніка. У скандал умяшаўся мэр Маларыты

У плэй-оф другой лігі гулялі «Маларыта» і «Астравец». Гулец каманды з Брэстчыны Кірыл Кавалюк сказаў, што яго каманда пераможа, бо «Маларыта» — безумоўны фаварыт чэмпіянату. Але далей прайшоў «Астравец», а яго гулец Георгій Чытанава апублікаваў абразлівы адказ суперніку.

Пасля ў сторыз ён пераспяваў песню гурта «Сектар Газа», у якой лірычны герой «пад вечар Маларыту *** [скарыстаўся ў сэксуальным плане]».

Георгій Чытанава

Пасля таго як выбрык Чытанавы разляцеўся па інтэрнэце, ён працягнуў абражаць крытыкаў у каментарах.

Журналісты звярнулі ўвагу, што сваімі словамі гулец «Астраўца» не толькі парушыў умовы кантракта, але і можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У нядзелю па тэме выказаўся і кіраўнік Маларыты. Міхаіл Бацэнка запатрабаваў ад «Астраўца» выбачэнняў і скасавання кантракта з Чытанавам. У адваротным выпадку чыноўнік абяцае звярнуцца ў федэрацыю футбола і міліцыю.

Дарэчы, у вырашальным матчы ні Кавалюк, ні Чытанава ўдзелу не бралі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930