Знайсці
01.11.2021 / 16:18РусŁacБел

У Краснадарскім краі незадаволеныя цэнамі на пахавальныя паслугі прывезлі да будынка адміністрацыі цела памерлай

Да адміністрацыі Цімашэўскага раёна ў Краснадарскім краі (Расія) на насілках прынеслі цела памерлай. Як заявіў яе сын, трое сутак труп адмаўляюцца прымаць у мясцовым моргу і патрабуюць грошы. На сітуацыю адрэагаваў кіраўнік раёна Андрэй Палій, а пракуратура пачала праверку, паведамляе currenttime.tv.

Відэа з трупам перад адміністрацыяй апублікаваў канал «Цімашэўск без цэнзуры». На ім мужчына становіцца на калені перад насілкамі і эмацыйна распавядае: «Трэція суткі вяду барацьбу ў адзіночку, трэція суткі не магу маці здаць. Дапамажыце Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін], дапамажыце «Адзіная Расія», спыніце».

Са слоў прысутных, яны прывезлі труп з суседняга Калінінскага раёна, маюць усе дакументы, але ў моргу адмаўляюцца прымаць цела. Там нібыта прымаюць толькі целы, дастаўленыя мясцовым бюро медыка-сацыяльнай экспертызы, кошт транспарціроўкі складае 7000 расійскіх рублёў (240 беларускіх).

Таксама яны заявілі, што афіляваныя рытуальныя фірмы ажыццяўляюць свае паслугі завышанымі коштамі, але менавіта іх настойліва рэкамендуюць родным памерлых. Да людзей выйшаў начальнік аддзела па ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Цімашэўскага раёна Антон Марчанка, які спачатку заявіў, што дзеянні даведзеных да адчаю людзей — гэта парушэнне грамадскага парадку, а затым, што «грамадскі рэзананс нам непажаданы».

Кіраўнік Цімашэўскага раёна Андрэй Палій у сацыяльнай сетцы заявіў, што сітуацыя з'яўляецца амаральнай і недапушчальнай, ва ўладзе ёсць пытанні да працы морга і рытуальных кампаній, з якімі трэба «наводзіць парадак». Праверку пачала праводзіць і пракуратура.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930