Знайсці
01.11.2021 / 15:32РусŁacБел

У грамадскім транспарце забаранілі слова «маскі»? Цяпер дыктар кажа мудрагелістае «сродкі абароны органаў дыхання»

Чытачы «Нашай Нівы» даслалі ў рэдакцыю запісы антыкавідных абвестак у мінскім грамадскім транспарце. Так, цяпер дыктар кажа: «З мэтай прафілактыкі вострых рэспіраторных інфекцый рэкамендуем выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання». Раней дыктар казаў слова «маскі». 

Мы пазванілі ў «Мінсктранс» даведацца, як увогуле трэба разумець фразу «сродкі абароны органаў дыхання» — можа, гэта пра процівагазы? 

«Так, абвестка змянілася, але пад гэтай фразай трэба разумець менавіта «маскі», — адзначылі ў «Мінсктрансе».

А чаму нельга тады так проста і сказаць, у «Мінсктрансе» не ведаюць. Пры гэтым на гарачай лініі некалькі разоў падкрэслілі, што «гэта толькі рэкамендацыя».

Чытайце таксама:

«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзананснае пасяджэнне па каранавірусе

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму прыбралі налепкі пра масачны рэжым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930