Знайсці
01.11.2021 / 15:25РусŁacБел

Замежнік застаўся начаваць у чужой кватэры і скраў 5 тысяч даляраў

У сярэдзіне жніўня мужчына быў у гасцях у знаёмай. Ён паскардзіўся, што няма дзе пераначаваць. Чуллівая мінчанка прапанавала застацца ў кватэры суседкі, якая ў той момант ляжала ў бальніцы і пакінула ёй ключы, каб палівалі кветкі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Мужчына ў гэтай кватэры пабачыў канверт з грашыма і скраў 5000 даляраў.

Яго знайшлі і затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС.

Грошы ён вярнуў, расказаўшы, што скраў іх, каб аплаціць лячэнне сваёй маці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930