Знайсці
01.11.2021 / 15:11РусŁacБел

У Брэсце з'явіўся мурал з сокалам-пустальгой ФОТАФАКТ

Выява «чырванакніжніка» з’явілася на набярэжнай Францыска Скарыны, 30 з ініцыятывы Брэсцкага абласнога аддзялення «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

Акурат у гэтым горадзе жыве найбуйнейшая ў Беларусі гарадская папуляцыя сокала-пустальгі. Ён нярэдка селіцца на шматпавярховіках і робіцца нашым суседам, піша ptushki.org.

Мурал створаны для таго, каб звярнуць увагу на праблемы гарадскіх пустэльгаў. Вясной у Брэсце сакаляняты, якія яшчэ не ўмеюць лётаць, часта апынаюцца на зямлі. Каб дапамагчы ім, трэба падсадзіць іх вышэй ці патэлефанаваць у Брэсцкую гарадскую інспекцыю Мінпрыроды ці ў АПБ. 

«Маляваць пустальгу ў Брэсце было файна, надвор’е было проста шык, і столькі пазітыўных водгукаў я даўно не чуў, — кажа аўтар мурала Алесь Kontra. — Дзякуй валанцёрам і ўсім арганізатарам з АПБ за чарговы яскравы і добры праект, дзякуй кіроўцу Віталю, які заўжды ішоў насустрач, дзякуй будтрэсту №8, што дапамаглі з пад’ёмнікам».

Цікава, што калі год таму ўлетку Алесь зрабіў скетч мурала і выйшаў на двор, то пачуў пустальгу і ўбачыў, як сокал лётае акурат над яго пад’ездам і адганяе варону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930