Знайсці
28.10.2021 / 08:43

«Белпошта» адсудзіла ў «Народнай волі» больш за 100 тысяч рублёў

«Белпошта» адсудзіла ў «Народнай волі» больш за 100 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі за непрададзеныя наклады, паведаміў «Ежедневник».

Павялічыць

Эканамічны суд Мінска прысудзіў «Белпошце» апошнюю частку сумы ад кампенсацыі, якую дзяржаўная арганізацыя запатрабавала пры канцы мінулага года з газеты «Народная воля».

Усяго прыватнае выданне, якое не здолела надрукаваць газеты ў друкарнях Беларусі і Расіі і, адпаведна, даставіць наклады на «Белпошту», абавязана выплаціць заяўніку больш як 108 тысяч рублёў.

«Народную волю» адмовіліся ў жніўні 2020 года друкаваць спачатку ў Доме друку ў Мінску і беларускіх друкарнях, а потым і ў друкарнях Расіі.

Па словах галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча, «Белпошта «не атрымала наклады» не таму, што мы адмовіліся».

«Мы прапанавалі ім даставіць тыраж для падпісчыкаў і тое, што можна прадаць у паштовых аддзяленнях. Нашы газеты былі ў экспедыцыі некалькі дзён, але «Белпошта» думала і адмовілася на трэці дзень. Такім чынам, мы не можам пагадзіцца з пазовам супраць нас. Паралельна будзем прыцягваць да адказнасці Выдавецтва «Беларускі дом друку», — казаў напярэдадні судовага супрацьстаяння Іосіф Сярэдзіч.

На працягу гэтага года прайшлі тры судовыя паседжанні па пазове «Белпошты», у якіх былі задаволеныя ўсе яе грашовыя патрабаванні — у лютым, сакавіку і на мінулым тыдні. У лютым Эканамічны суд Мінска абавязаў «Народную волю» выплаціць заяўніку 9576 рублёў 98 капеек, у сакавіку — 84 665 рублёў 06 капеек, у кастрычніку — 14 189 рублёў 61 капейку, а таксама панесеныя судовыя выдаткі на выплату дзяржаўнай пошліны ў памеры 725 рублёў.

Нагадаем, што «Народная воля» ўваходзіць у пералік недзяржаўных друкаваных выданняў, якія з мінулага года не ўключаюцца «Белпоштай» у падпісны каталог.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31