Знайсці
26.10.2021 / 20:06РусŁacБел

Telegram прадставіў афіцыйную платформу для рэкламы ў месенджары

Платформа пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Рэклама будзе паказвацца ў буйных агульнадаступных каналах, з'яўленне платных паведамленняў у асабістых чатах карыстальнікам не пагражае, піша РБК.

Telegram прадставіў уласную рэкламную платформу, спасылкай на яе падзяліўся заснавальнік месенджара Павел Дураў. Платформа даступная па спасылцы promote.telegram.org. На сайце сэрвісу паказана, што пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме.

«У каналах Telegram цяпер сустракаецца рэклама, якую публікуюць самі ўладальнікі Telegram-каналаў у выглядзе звычайных паведамленняў. Афіцыйныя рэкламныя паведамленні, якія ўкараняе Telegram, будуць нашмат больш камфортнымі для карыстальнікаў. Прыбытак ад такіх рэкламных аб'яў дазволіць Telegram далей паказваць карыстальнікам бясплатны і неабмежаваны сэрвіс», — патлумачыў Дураў.

Рэкламныя паведамленні будуць з'яўляцца ў буйных агульнадаступных каналах з колькасцю падпісчыкаў не менш 1 тысяч. Іх памер будзе абмежаваны 160 сімваламі. Рэкламныя паведамленні ў каналах будуць публікавацца толькі па тэме, якой прысвечаны гэты канал. «Ніякія карыстальніцкія даныя не збіраюцца і не аналізуюцца для адлюстравання рэкламы, і кожны карыстальнік, які праглядае пэўны канал у Telegram, бачыць адны і тыя ж спансаваныя паведамленні», — падкрэсліваецца на сайце платформы.

Спачатку атрыманыя за рэкламу грошы будзе атрымліваць толькі сам месенджар. Гэтыя сродкі накіруюць на абслугоўванне працы Telegram — пакрыццё выдаткаў на абсталяванне і дата-цэнтры. Пасля таго як функцыя будзе запушчана ў поўным аб'ёме, частка рэкламных даходаў будзе перадавацца ўладальнікам каналаў, у якіх паказваецца рэклама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930