Знайсці
26.10.2021 / 19:39РусŁacБел

Арыштаваных гамельчукоў пачалі судзіць яшчэ ўчора. Суд над студэнткай працягваўся 3 хвіліны

У Гомелі 25 кастрычніка прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапілі амаль 30 чалавек. Вядома, што на затрыманых склалі пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) нібыта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы. Праваабаронцам стала вядома, што судзіць затрыманых пачалі яшчэ ўчора.

Праз чатыры гадзіны пасля затрымання ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля прайшоў суд над 22-гадовай студэнткай ГДУ Янінай Змітровіч. Дзяўчына — дачка светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў. Каля 11:30 25 кастрычніка Яніну затрымалі каля школы, дзе яна працуе. Яніну ў машыне каля ўвахода чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і АМАПа. Яны падышлі да яе і прапанавалі праехаць з імі, каб даць паказанні ў якасці сведкі. Але дзяўчына папрасіла даслаць ёй позву. Пасля гэтага дзяўчыну схапілі і заштурхалі ў машыну, адабралі тэлефон і запатрабавалі пароль. Пад пагрозамі гвалту Яніна была вымушана яго даць. У выніку, Змітровіч адвезлі ў апорны пункт Навабеліцкага раёна.

У 14:07 бацькам прыйшло паведамленне з невядомага нумара: «Мяне затрымалі, суд праз гадзіну ў судзе Навабеліцкага раёна». Толькі ў судзе бацькам удалося пабачыць дачку. Там яны даведаліся, што затрымалі яе за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. На судовае пасяджэнне бацькоў не пусцілі. Суддзя Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў, разгледзеў справу Яніны за тры хвіліны. Зінчук прызнаў студэнтку вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак. Пасля суда Яніну адвялі ў апорны пункт, а праз дзве гадзіны адвезлі ў АУС Навабеліцкага раёна. Свой арышт дзяўчына будзе адбываць у гомельскім ІЧУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930