Знайсці
26.10.2021 / 17:28РусŁacБел

Памерла дзіцячы кардыёлаг Ірына Строгая: каранавірус. Яе муж: «Я таксама ў бальніцы, ледзь дыхаю»

Ірына Валянцінаўна Строгая ўзначальвала педыятрычнае аддзяленне для кардыялагічна хворых у гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы №2 Мінска. Ёй быў 51 год.

Фота: старонка Ірыны Строгай у Аднакласніках.

Днямі стала вядома, што Строгая памерла. Па чутках, гэта было звязана з наступствамі каранавіруснай інфекцыі.

«Наша Ніва» звязалася з мужам жанчыны. Ён пацвердзіў, што яе смерць звязана з каранавірусам, але ад падрабязных каментараў адмовіўся.

«Я і сам у бальніцы, ледзь дыхаю», — сказаў мужчына.

Мінздароўя не дае дакладных лічбаў, колькі медыкаў загінула ад каранавіруса. Таму статыстыку збіраюць валанцёры ці самі дактары.

Па прыблізных падліках у лютым 2021 за першы год пандэміі ад кавіда ў краіне загінулі каля 150 медыцынскіх работнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера