Знайсці
26.10.2021 / 15:47РусŁacБел

У Расіі актрысу Святлічную шукалі некалькі дзён. Аказалася, яна на здымках тэлешоу

Вядомая актрыса, 81-гадовая Святлана Святлічная перастала выходзіць на сувязь 22 кастрычніка.

ТАСС

Аб прапажы стала вядома са слоў яе сына Аляксея Івашова. Ён паведаміў, што Святлічная знікла 21 кастрычніка, піша lenta.ru.

Праз два дні, 24 кастрычніка, нявестка Святлічнай звярнулася ў Бюро няшчасных выпадкаў, заявіўшы, што артыстка перастала выходзіць на сувязь 22 кастрычніка.

Праваахоўныя органы пачалі праверку, пошукі таксама пачала арганізацыя «Ліза Алерт». Паліцыя высветліла асобу кіроўцы, які падвозіў Святлічную 22 кастрычніка. Пазней супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі актрысу на здымках тэлевізійнага шоу. Паведамляецца, што яна жывая і здаровая.

Святлана Святлічная праславілася здымкамі ў камедыі «Брыльянтавая рука», там яна сыграла Ганну Сяргееўну з гатэля «Атлантыка».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930