Знайсці
26.10.2021 / 15:09РусŁacБел

Пяскоў: У Маскве няма і не плануецца лакдаўну

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў лічыць, што абмежаванні ў працы гандлю, рэстаранаў і кафэ, а таксама культурна-забаўляльных устаноў у непрацоўныя дні нельга называць лакдаўнам

Пра гэта Пяскоў заявіў у размове з журналістамі, адказваючы на пытанне, ці могуць кіраўнікі рэгіёнаў «падаўжаць лакдаўн тыдзень за тыднем да канца года», піша meduza.io.

«Хачу звярнуць вашу ўвагу, вы сказалі «лакдаўн, як гэта зроблена ў Маскве». У Маскве няма і не плануецца лакдаўну. Тут вельмі важны нюанс».

У чым заключаецца нюанс, Пяскоў не патлумачыў.

Раней паведамлялася, што Уладзімір Пуцін абвясціў з 30 кастрычніка да 7 лістапада рэжым непрацоўных дзён у Расіі (фармальна непрацоўнымі сталі толькі тры дні — з 1 да 3 лістапада, астатнія і так былі выходнымі, 4-га — святочны дзень) для барацьбы з ростам захворвання на COVID-19. У Маскве і Маскоўскай вобласці непрацоўныя дні пачнуцца 28 кастрычніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера