Знайсці
26.10.2021 / 14:50

Ганна Хітрык запісала першы альбом пасля эміграцыі ў 2017 годзе

Спявачка і акцёрка Ганна Хітрык прэзентавала новы альбом. Гэта адбылося праз 4 гады пасля эміграцыі артысткі ў Ізраіль.

Павялічыць

Апошні дагэтуль альбом быў запісаны яшчэ ў Беларусі.

У 2017 годзе Ганна Хітрык з’ехала ў Ізраіль. Чатыры гады яна не выступала на сцэне. Аднак у кастрычніку 2021 году калектыў «Ань Хитрик band» прадставіў у Тэль-Авіве альбом «Тень», паведамляюць naviny.by.

Альбом даступны на сайце гурта, а неўзабаве з’явіцца на розных музычных платформах. Прэзентацыі адбудуцца таксама ў Хайфе і Раанане.

Хітрык адзначыла, што калі яе запытваюць пра Беларусь, то першая карцінка, якая ўсплывае перад вачыма, — забітыя, пакалечаныя, збітыя. Яна цалкам падтрымлівае рашэнне вядучых акцёраў Купалаўскага пайсці з тэатра ў жніўні 2020 года.

«Думаю, я б была ў першых шэрагах тых, хто пайшоў з Купалаўскага тэатра. У той момант іграць што б там ні было на сцэне азначала скакаць на касцях. Гэта антычалавечна — рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі людзей знішчаюць, збіваюць. Я лічу, што тое, што засталося цяпер ад Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы — гэта будынак, які чакае сваіх акцёраў. Яны вернуцца туды абавязкова, я ў гэтым упэўнена. Пакуль я ўспрымаю тое, што адбываецца там, так: у памяшканне прыйшлі нейкія людзі і граюць у тэатр».

«Мой сын, якому беларусы некалі сказалі, што ён лішні, рупіцца і перажывае за Беларусь» — вялікая гутарка з Ганнай Хітрык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31