Знайсці
26.10.2021 / 14:14РусŁacБел

Праўладныя каналы: журналіста Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Родныя: афіцыйнага пацверджання няма

41-гадовы Івашын быў затрыманы ў Гродне 12 сакавіка 2021 года, па першапачатковай інфармацыі за «ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі», гэта артыкул 365 КК, пакаранне — да трох гадоў калоніі. Прычынай стаў матэрыял Івашына пра былых супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія цяпер служаць у беларускіх сілавых структурах. Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітвязнем. Але 25 кастрычніка «ананімныя» праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Івашыну перакваліфікавалі абвінавачванне. Цяпер ён праходзіць па артыкуле 356 КК — «здрада дзяржаве». Пакаранне вельмі сур’ёзнае — ад 7 да 15 гадоў зняволення.

«Наша Ніва» звярнулася да маці Дзяніса Івашына. Жанчына кажа, што чуткі пра перакваліфікаванне справы даходзілі і да яе, але афіцыйных пацверджанняў гэтаму ў сям’і няма.

«Мы пісалі звароты, каб нам паведамілі, у чым канкрэтна і па якіх артыкулах вінавацяць Дзяніса, але безвынікова. Адвакаты таксама не могуць нічога сказаць, бо яны пад падпіскай», — кажа маці журналіста.

Раней Івашын скардзіўся, што да яго не даходзяць многія лісты, таксама яго каралі штрафным ізалятарам. У чэрвені ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ падчас знаходжання ў ізалятары, паведамляла яго маці. А 26 кастрычніка стала вядома, што журналіст зноў знаходзіцца ў ШІЗА: адбыў там 6 сутак і правядзе ў карцары яшчэ тыдзень.

Таксама ў здрадзе дзяржаве абвінавачваюць журналіста Андрэя Аляксандрава, які аплачваў штрафы пратэстоўцаў грашыма фондаў. А ў маі 2021 года па гэтым жа артыкуле (але па частцы 2) быў асуджаны вайсковец Дзяніс Урад, які перадаў службовы дакумент у тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы. Урад атрымаў 18 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера