Знайсці
26.10.2021 / 13:23РусŁacБел

Бульбу вараць, смажаць, параць. А шведы навучыліся рабіць з яе малако

З бульбы можна зрабіць шмат розных страў — напрыклад, яе смажаць, тушаць, вараць і запякаюць. Але, як аказалася, у Швецыі вырашылі вырабляць з бульбы нешта кардынальна новае — малако.

Фота Dug Drinks UK

У лютым брытанская сетка супермаркетаў Waitrose пачне прадаваць бульбяное малако шведскай маркі Dug. Напой называюць самым экалагічна бяспечным сярод усіх варыянтаў расліннага малака, а яго формула была створаная ў шведскім Лундскім універсітэце, піша Guardian.

Бульбяное малако лічаць экалагічным, таму што бульба патрабуе менш рэсурсаў падчас вырошчвання. Напрыклад, калі параўнаць яе з міндалём, сыравінай для іншага віду расліннага малака, для росту бульбы трэба ў 56 разоў менш вады.

Для экалогіі таксама важна выкарыстоўваць зямлю рацыянальна і вырошчваць настолькі шмат ежы на квадратным метры поля, наколькі гэта магчыма. Такое патрабаванне звязана з тым, што ў свеце існуе абмежаваная колькасць зямлі, прыдатнай для вырошчвання ежы. І тут бульбяное малако таксама сябе добра праяўляе, таму што бульба дае, напрыклад, у два разы большы ўраджай на адзінку плошчы, чым авёс, з якога таксама вырабляюць расліннае малако.

Нарэшце, прадстаўнікі Dug кажуць, што бульбяное малако мае добры і мяккі смак. Кампанія стварыла яго асобную версію для выкарыстання ў кававых напоях. Брытанія — другая краіна пасля Швецыі, дзе бульбяное малако з’явіцца ў продажы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930